Мастацкая галерэя імя Б. У. Аракчэева

Мастацкая галерэя імя Б. У. Аракчэева была адкрыта ў горадзе Крупкі 6 мая 2005 году. На адкрыцці галерэі прысутнічаў вядомы беларускі жывапісец Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў. Ён паднёс у дар галерэі свае вядомыя палотны: «Атака гродзенскіх гусараў. 1812», «Венера і бэз», «Чароўная сіла цвіцення», «Беларускія абшары». У 2015 годзе мастацкай галерэі было прысвоена імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева. Сёння перад галерэй стаяць задачы знаёміць наведвальнікаў з творамі мастацтва мясцовых мастакоў і вядомых беларускіх майстроў пэндзля. У галерэі актыўна праводзяцца мерапрыемствы, творчыя сустрэчы, прэзентацыі, адкрыцці выстаў, майстар-класы і г.д. Працуе для дзяцей мастацка-адукацыйная праграма «У гасцях у маляванкі». Улетку 2020 г. пры Мастацкай галерэі адкрылася летняя пляцоўка ART-Krupki.